• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Марш паняволеных народаў.

    У нядзелю, 13 ліпеня, адбудзецца штогадовы Марш Паняволеных Народаў па 5-й Эвэню. Марш, ладжаны Камітэтам Паняволеных Народаў, праходзіць напачатку Тыдня Паняволеных народаў, і праводзіцца штогадова ад 1959 году. У той час большасьць Паняволеных Народаў, у тым ліку Беларусь, знаходзілася пад камуністычым панаваньнем. Сёньня амаль усе народы, што разам з беларусамі Амэрыкі выходзілі на Марш, зьяўляюцца вольнымі, але пагроза таталітарызмку і дыктатураў нікуды ня зьнікла. Таму беларусы Амэрыкі, пратэстуючы супраць рэжыму Лукашэнкі, разам з прадстаўнікамі Кубы, Кітаю, Нікарагуа, Віетнаму, іншых паняволеных народаў, а таксама прадстаўнікоў эўрапейскіх народаў, што ўжо здабылі свабоду, выходзяць на Марш каб нагадаць усім, што сьвет яшчэ поўны ўціску і прыгнёту, што свабода не прыходзіць сама па сабе, што за яе трэба змагацца.

    Збор удзельнікаў-а 9:00 раніцы на Мангэтане, ля гатэлю Плаза, пры 59-й вуліцы і 5-й Эвэню;
    А 10:00-Імша за Паяняволеныя Народы ў Катэдры Св. Патрыка;
    А 11:00-Марш Паняволеных Народаў па 5-й Эвэню да 72 вул.;
    А 12:00-Афіцыйнае адкрыцьцё Тыдня Паняволеных Народаў.

    Увага: А 2:00 папаўдні ў Сэнтрал-парку адбудзецца сход Нью Ёрскага аддзелу БАЗА.

    Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА)


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.