У Мінэсоце памёр доктар мэдыцыны Мітрафан Рэпкаў-Смаршчок.
20 чэрвеня ў Мантысэла (Мінэсота), памёр адзін з апошніх віленскіх беларускіх паэтаў перадваеннай пары Анатоль Бярозка (сапр. імя Мацей (Мітрафан) Рэпкаў—Смаршчок).
Пра гэта паведаміў у сваім ЖЖ тыдзень таму palaszuk, які праводзіў абрад пахаваньня. Palaszuk дадае, «прашу малітваў за душу памёрлага слугі Божага Мацея Мітрафана, аднога з апошніх вуніятаў на эміграцыі.
***
Мітрафан Рэпкаў-Смаршчок 19 лютага 1915 года ў Падлесьсі (сёньня Ляхавіцкі р-н). Вучыўся на мэдыцынскім факультэце Віленскага ўнівэрсытэту, браў удзел у заходнебеларускім студэнцкім і грамадзкім руху.
Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Баранавічах, быў дырэктарам мэдыцынскай школы. У 1944 г. зьняволены немцамі і кінуты ў канцлягер.
Ад 1944 г. на чужыне. З 1948 г. у ЗША, пасяліўся ў Мінэсоце, працаваў лекарам, стаў доктарам мэдыцыны.
Яго імем названы (яшчэ пры жыцьці) адзін з карпусоў мэдыцынскага комплексу ў Мантысэла.
Апошнія ўспаміны Мітрафана Рэпкава-Смаршчка друкаваліся ў кнізе А. Адзінца "Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў".
Наша Ніва
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|