(Фота) Мітынг ў Нью Ёрку.
Негледзячы на моцны дождж, 15 чэрвеня 2008 года Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы разам з Беларуска-Амэрыканскім задзіночаньнем правялі мітынг у падтрымку свабоды веравызнаньня на Беларусі і ў падтрымку змаганьня моладзі на Беларусі за незалежную і дэмакратычную Беларусь! Мітынг прайшоў у Нью Ёрку ля штаб-кватэры ААН.
Напачатку мітынгу да прысутнай моладзі зьвярнуўсся старэйшы беларускі эмігрант ЗША 93-гадовы Антон Шукелойць. Зьвярнуўшыся са зваротам да моладзі на Беларусі, ён сказаў, што ня гледзячы на свае гады, ён заўсёды будзе стаяць поруч з моладдзю ў яе змаганьні за Беларусь!
Арцібіскуп Беларускай Аўтакефальнай Незалежнай Праваслаўнай Царквы Юры Рыжы падтрымаў усіх беларускіх хрысьціянаў, сказаўшы ў тым ліку і тое, што бязбожная ўлада, якае пілуе крыжы вырачана на зьнікненьне без сьледу.
Закончыў мітынг старшыня Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы Мікалай Цімашэнка, выказаўшы падтрымку беларускім хрысьціянам. Ён распавеў пра практычныя крокі па прыцягненьню ўвагі амэрыканскіх уладаў да сітуацыі з правамі хрысьціянаў на Беларусі, пра кампанію па збору подпісаў пад зваротам у Кангрэс з мэтай разглядзець сітуацыю з правамі хрысьціян на слуханьнях у Кангрэсе ЗША.
Сябры БАЗА і ЗБМА выказалі сваю салідарнасьць актывісту Маладога Фронта Івану Шыле і ўсім маладым людзям, якія змагаюцца за Беларусь.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|