• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Амэрыканскія студэнты аднаўляюць старыя могілкі ў Рубяжэвічах.

    Амэрыканскія студэнты аднаўляюць закінутыя яўрэйскія могілкі ў вёсцы Рубяжэвічы Стаўбцоўскага раёна. Аб гэтым паведаміў БелаПАН дырэктар дэпартамэнта па міжнародных сувязях міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Валюнтас» доктар Франклін Шварц.

    Паводле яго слоў, з 24 траўня да 4 чэрвеня ў Беларусі знаходзяцца 19 студэнтаў і выкладчыкаў рымска-каталіцкага ўнівэрсытэту «Сіена каледж» (Олбані, штат Нью-Ёрк, ЗША), які ажыцьцяўляе сваю дзейнасьць дзякуючы фінансавай падтрымцы ордэна францысканцаў. Разам зь імі знаходзіцца ініцыятар праекту доктар Майкл Лозман. Амэрыканцы аднаўляюць арыгінальную каменную агароджу яўрэйскіх могілак у Рубяжэвічах і плянуюць адрамантаваць жылы дом пачатку мінулага стагодзьдзя, што раней належаў яўрэйскай сям’і, каб пераўтварыць яго у музэй яўрэйскага побыту пачатку XX стагодзьдзя.

    Як зазначыў Ф.Шварц, амэрыканскія студэнты і выкладчыкі з Олбані другі раз прыехалі ў Беларусь. Летам 2006 году яны аднаўлялі яўрэйскія могілкі ў вёсцы Ўсялюб Наваградзкага раёна Гарадзенскай вобласьці.

    «Іх вельмі ўразіла гасьціннасьць беларусаў і дух супрацоўніцтва, таму чатыры студэнты вырашылі прыехаць яшчэ раз», — сказаў Ф.Шварц.

    Паводле яго меркаваньня, праект па аднаўленьні закінутых яўрэйскіх могілак мае для амэрыканцаў «вельмі важнае значэньне, паколькі ён адлюстроўвае гістарычнае супрацоўніцтва паміж усімі этнасамі і рэлігійнымі супольнасьцямі, якія стагодзьдзямі жывуць на тэрыторыі Беларусі і захоўваюць у сваёй памяці трагічныя падзеі мінулага». Апрача таго, асабістыя кантакты паміж людзьмі «дапамагаюць пазбавіцца ад прадузятасьці і атрымаць праўдзівую інфармацыю аб Беларусі».

    «Важнымі для студэнтаў і выкладчыкаў зьяўляюцца падтрымка і інтарэс, што праяўляюцца як мясцовымі жыхарамі, так і органамі ўлады», — зазначыў Ф.Шварц.

    Марат Гаравы, БелаПАН


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.