Сустрэча з Пятром Рудкоўскім.
У пятніцу, 23 траўня, а 7 гадзіне ў вечары ў Фундацыі Крычэўскага, па адрасе: 166-34 Gothic Drive (на рагу пры 167 Street), Jamaica, NY 11432 адбудзецца спатканьне з Пятром Рудкоўскім, выкладчыкам Цэнтра Беларускіх Даследваньняў (Center of Belarusian Studies) у Канзасе. Тэма сустрэчы-дзейнасьць Цэнтра Беларускіх Даследваньняў.
Пётр Рудкоўскі-выкладчык лёгікі і метадалёгіі ў ЕГУ у Вільні, магістар філясофіі і тэалогіі, аўтар кнігі ''Паўстаньне Беларусі'', аўтар артыкулаў у часопісах ARCHE і Наша Вера.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|