(Фота) Мітынг, прысвечаны 22-гой гадавіне аварыі на Чарнобыльская АЭС.
26 красавіка ў Нью Ёрку прайшоў мітынг, прысвечаны 22-гой гадавіне аварыі на Чарнобыльская АЭС. Ладзілі акцыю сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) і Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы (Моладзі БАЗА). Дарэчы, пераважную большасць удзельнікаў мерапрыемства складалі непасрэдна маладыя беларусы, тыя, што маленькімі дзецьмі гуляючымі на вуліцы сустрэлі першыя хвалі радыяцыйнага забруджваньня - нябачнага, але сьмяротна небяспечнага. Камуністычнае кіраўніцтва спецыяльна маўчала аб аварыі, а ваенныя самалёты, перакрываючы забруджаным аблокам шлях на Маскву, вызывалі радыяцыйныя дажджы над тэрыторыяй Беларусі.
Сёньня на мітынгу прысутныя ўзгадвалі пра падзеі мінулага стагоддзя, связаныя з Чарнобыльскай катастрофай. Старшыня БАЗА сп. Віталь Зайка ў палымяным выступе падрабязна распавеў пра гісторыю здарэньня і стаўленьне да праблемаў, звязаных з Чарнобылем, кіраўніцтвам Беларусі зараз. Ён звярнуў увагу на недапушчальнасць забыцьця на радыяцыю, чаго дабіваецца афіцыйны Менск, бо небяспека ня знікла, паблізу ад забруджанных тэрыторый як і 22 гады таму нельга жыць людзям. Ён нагадаў, што апошнія захады ўлады па скасаваньні ільготаў ліквідатарам аварыі і спробы расьсяленьня людзей на забруджаных тэрыторыях, амаральны і недапушчальны. Ад Моладзі БАЗА слова меў сп. Мікіта Агароднік. Ён заклікаў памятаць пра Чарнобыльскую аварыю ў кантэксце асабістага жыцьця кожнага, бо гэта - наша агульная трагедыя, мы самі, нашы браты, сёстры, бацькі і суродзічы - усе ў якой-та ступені зведалі наступствы катастрофы. А колькі яшчэ будзе пакутваць ад радыяцыі родная Беларусь?
Пасьля мітынгу каля будынку, дзе месьціцца Кансулят Рэспублікі Беларусь, удзельнікі прайшлі шэсцем да пляцу насупраць Агранізацыі Аб'яднаных Нацый, дзе акцыя працягнулася, каб яшчэ раз нагадаць сусветнаму супольніцтву, што Чарнобыль ня знік, і што ён можа паўтарыцца ў іншым мейсцы як толькі памяць пра яго стане кароткай.
Аляксандра Макарук (Сяброўка Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы): « 26 красавіка было і застаецца чорнай старонкай у гісторыі беларускага народу. Сёньня мы хочам напомніць людзям пра трагедыю, што адбылася 22 гады таму, і што застаецца вялікай праблемай. Болей чым 1,8 мільёнаў беларусаў усё яшчэ жыве на забруджаных тэрыторыях, яны ўжываюць забруджаную ежу і ваду. Між тым рэжым А. Лукашэнкі фактычна забараняе замежным дабрачынным арганізацыям аказваць дапамогу беларусам. Рэжым Лукашэнкі пазбавіў ліквідатараў аварыі ільготаў і бясплатнага медыцынскага абслугоўваньня.
Сотні ўлётак былі раздадзеныя беларускай моладдзю амэрыканскім людзям якія праходзілі побач. Шмат хто паказваў нам сваю заклапочынасьць і салідарнасьць з нашай бядой.
Мы хочам каб Сьвет ніколі не забыў аб Чарнобыльскай Трагедыі і дапамагаў Беларусі пераадолець яе наступствы.
Ільля Куніцкі, Мікалай Цімашэнка.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.
|