• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • (Фота) Беларускі цэнтар у Канзасе.

    У Вінфэлдзе (штат Канзас, ЗША) адкрыўся Цэнтар беларускіх дасьледаваньняў пры Паўднёва-Заходнім каледжы.

    Каледж наведалі ганаровыя госьці -- старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і былы Старшыня Вярхоўнага Савету 12-скліканьня Станіслаў Шушкевіч. На здымку крайні справа – адзін з выканаўчых дырэктараў Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў д-р Андру Шэпард.

    Прамаўляе першы амбасадар ЗША ў Беларусі д-р Дэвід Суорц. Справа - адзін з выканаўчых дырэктараў Цэнтру, прафэсар Паўліна Сурвіла, зьлева – палітоляг Алесь Лагвінец.

    У гонар адкрыцьця Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў у каледжы былі ўзьнятыя сьцягі краінаў Эўразьвязу, ЗША і Канады, а таксама бел-чырвона-белы сьцяг

    У дыскусіі ўзялі ўдзел Станіслаў Шушкевіч і Івонка Сурвіла.

    Цэнтар атрымаў у падарунак беларускія кнігі, у тым ліку – і з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. ХХ1 стагодзьдзе”.

    Сярод ўдзельнікаў адкрыцьця Цэнтру – прадстаўнікі беларускай дыяспары.

    Станіслаў Шушкевіч выступіў з лекцыяй, прысьвечанай пэрспэктывам дэмакратызацыі Беларусі.

    Прафэсар унівэрсытэту Ватэрлоо (Канада) Зіна Гімпілевіч прадставіла сваю новую кнігу “Беларуска-габрэйскія пісьменьнікі ХХ стагодзьдзя. Паходжаньне, гісторыя, дыскурс і біяграфіі”, выдадзеную Цэнтрам на беларускай і ангельскай мовах.

    Канцэрт Сяржука Сокалава-Воюша.

    Сьпявачка з Нью-Ёрку Вольга Казак пазнаёміла са сваімі старымі і новымі песьнямі.

    Сяргей Навумчык, Радыё Свабода


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.