• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Паэтка Вальжына Морт у Вашынгтоне.

    12 красавіка ад 4 да 5.30 папаўдні ў Вашынгтоне ў бібліятэцы на Capitol Hill (330 7th Street, NE) Вальжына Морт будзе чытаць вершы з сваёй новай кнігі “Фабрыка сьлёз”. Пасьля чытаньня паэтка адкажа на пытаньні слухачоў. Каб атрымаць падрабязьнейшую інфармацыю аб гэтай сустрэчы, зьвяртайцеся на baza.dc@gmail.com

    Газэта "Беларус"

    Вальжына Морт (сапраўднае прозьвішча: Мартынава) — беларуская пісьменьніца, перакладчыца. Нарадзілася 1981 ў Менску. Навучаецца ў МДЛУ. Друкавалася ў часопісе Nihil. Фіналістка літаратурнага конкурсу імя Натальлі Арсеньневай (вясна 2003), яе творы трапілі ў сумесную кнігу «12 + 1». Іграла ў п'есе «Калекцыянэр» (аўтар і рэжысэр: Вольга Гапеева), першы і адзіны паказ якой адбыўся 2 кастрычніка 2003 у рамках фэстывалю «Тры дні». Атрымала прэмію на Міжнародным літаратурным фэстывалі «Віленіца-2004». Яе проза перакладзеная на ангельскую, баўгарскую, латыскую, літоўскую, нямецкую, польскую і ўкраінскую мовы. Сама перакладае з ангельскай. Творчасьць Вальжыны Морт характарызуецца экспрэсіўнасьцю лексыкі, сьмелым ужываньнем нецэнзурных слоў.

    Вікіпэдыя


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.