• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • У Канадзе адбылася прэм'ера фільму "Ўрок беларускай мовы".

    У рамках "Міжнароднага фестываля фільмаў правоў асобы" (Le festival de films sur les Droits de la Personne) у горадзе Манрэаль (правінцыя Квэбек, Канада) адбыўся прэм'ерны паказ дакументальнага фільма польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага "Урок беларускай мовы".

    Фільм дэманстраваўся ў секцыі кінафестываля "Свабода выказвання" разам з фільмам пра прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада. Жыхары Манрэалю добра разумеюць беларускія праблемы. Франкамоўнае насельніцтва краіны ўжо некалькі стагоддзяў змагаюцца за нацыянальную аўтаномію ў межах краіны, а таксама за свае мову і культуру. Гледачы задавалі пытаньні, пыталіся, чым дапамагчы беларусам.

    Дакументальная стужка "Урок беларускай мовы" расказвае пра падзеі выбарчай кампаніі 2006 года, калі тысячы маладых людзей выйшлі на несанкцыянаваную акцыю пратэсту ў цэнтр Мінска супраць вынікаў галасавання, калі перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка. У фільме таксама расказваецца пра Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, які ад 2003 года працуе падпольна. Дакументальны фільм "Урок беларускай мовы" атрымаў 19 узнагародаў на разнастайных міжнародных конкурсах і фестывалях.

    Франак Вячорка

    Наша Ніва


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.