• Галоўная
  • English
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Дадаць навіну
  • Рассылка




  • Кветкі для Касьцюшкі ў Вашынгтоне.

    4 лютага, у дзень нараджэньня Тадэвуша Касьцьюшкі, прадстаўнікі беларускай дыяспары ўсклалі кветкі да яго помніка ў цэнтры Вашынгтону.

    Большасьць беларусаў ведаюць Касьцюшку як арганізатара паўстаньня году за аднаўленьне незалежнасьці Рэчы Паспалітай. Але акіянам ён болей вядомы як герой вайны за незалежнасьць ЗША. У 1776 годзе Касьцьюшка далучыўся да арміі ЗША як добраахвотнік, а ўжо праз некалькі гадоў даслужыўся да званьня брыгаднага генерала інжынерыі.

    Існуе гісторыя, што пасьля таго, як Касьцюшка прачытаў Дэкларацыю пра незалежнасьць ЗША ён быў настолькі ўзрушаны тымі правамі і свабодамі, што ў ёй гарантаваліся, што вырашыў сустрэцца з яе асноўным аўтарам - Томасам Джэферсанам. Пасьля сустэчы з Джэферсанам яны сталі блізкімі сябрамі. А пазьней Джэферсан, трэці прэзідэнт ЗША, назваў Касьцюшку “самым сапраўдным сынам свабоды, якога ён калісьці ведаў”.

    Пасьля некалькіх гадоў службы ў ЗША Касьцьюшка атрымаў грамадзянства, зямлю, а таксама буйную суму грошай ад амерыканскага ўрада. Але нягледзячы на пашану і выгоды, што ён меў у Амерыцы, Касьцьюшка вырашыў у 1784 годзе вярнуцца ў Эўропу. Праз дзесяць па вяртаньні з Амерыкі ён падняў паўстаньне за свабоду і незалежнасьць сваёй Бацькаўшчыны.

    Аднак Амерыка памятае нашага земляка і свайго героя і сёньня. Шматлікія масты, вуліцы, і нават выспы ў ЗША названыя ў гонар Тадэвуша Касьцюшкі. Помнік Касьцюшку стаіць і ў Ляфает-парку насупраць Белага Дома ў Вашынгтоне. 4 лютага каля гэтага помніка зьявіліся белыя і чырвоныя цюльпаны.

    Яраслаў Крывой, Вашынгтон

    Наша Ніва


    Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.