16 лютага 2007 года, у Вашынгтоне Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амерыцы ( www.zbma.net) правяло акцыю сумесна з беларускай дыяспарай Вашынгтона. Акцыя прайшла каля Беларускай амбасады. З Нью Ёрку прыехала 30 сябраў Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амерыцы і сябраў Беларуска Амерыканскага Задзіночаньня. На акцыі былі прысутныя дыпляматы краінаў Эўрапейскага Зьвязу, шмат амерыканскіх студэнтаў і беларусаў, якія навучаюцца ў Амэрыканскіх унівэрсітэтах. Пратэстуючыя патрабавалі спыненьня дыскрымінацыі беларускай мовы, вызваленьня палітвязьняў, прыцягненьня ўдзельнікаў рэпрэсіяў і асабіста прэзідэнта Лукашэнкі да крымінальнай адказнасьці.
Цімашэнка Мікалай, старшыня Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы (www.zbma.net, www.baza-belarus.org)
|