ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

МАЛАДЗЁВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ

  • Галоўная
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Рассылка




  • Андрусь Чыж, скарбнік ЗБМА.

    Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы (ЗБМА) была створана каля 1го году таму з ініцыятывы моладзі, ў асноўнай частцы сябраў БАЗа, і зазначыла сябе ў статуце як маладзёвая арганізацыя Беларуска- Амэрыканскага Задзіночаньня.

    У сваіх дзеяньнях арганізацыя кіруцца палажэньнямі статуту ЗБМА, абапіраючыся, асабліва хачу падкрэсліць, на досьвед старэйшага пакаленьня дыяспары.

    Пытаньне супрацы з Маладзёвым Рухам Амэрыкі падымалася на паседжаньні ўправы ню-ёркскага адзелу БАЗа і сходзе ЗБМА. На той момант было вырашана не супрацоўнічаць з прычыны розных падыходаў да вырашэньня пытаньняў.


    Мікіта Агароднік, сябра ЗБМА.

    Я, як адзін із сяброў нашай арганізацыі, хацеў бы, асабіста ад сябе, адказаць на пытанне аб дзейнасці дзьвух маладзёвых арганізацый на тэррыторыі ЗША.

    ЗБМА была адноўлена адзелам БАЗА у канцы мінулага года. Дзякуючы палітычнай і грамадскай актыўнасці маладзёвай іміграцыі у беларускай дэаспаре.

    Маладзёвы Рух быў створаны як грамадская інцыятыва напраўленая на распаўсюджеванне беларускай справы у Інтернеце, а таксама сярод беларусаў якія не належаць да БАЗЫ. Абодве арганізацыі працуюць над аб`яднаннем Беларусаё у ЗША і распаўсюджеваннем беларускай справы. Я таксама лічу, што паміж двумя арганізацыямі не ідзе ні якага спаборніцтва, а ёсць цёплыя сяброўскія адносіны.


    Мікалай Цімашэнка, старшыня ЗБМА.

    У лісце на сайт спадар Яўген паставіў цікавае пытаньне: “ У чым розьніца, чаму утварыліся амаль адначаова, ці ёсьць супраца?”

    Калі паглядзець на гісторыю Беларускага руха за мяжой, то можна ўбачыць, што адзінага погляда на шляхі разьвіцця беларускай дыяспары не было ніколі. Погляды канкуравалі ці ў межах адной арганізацыі, ці канкурэнцыя погледаў мела мейсца паміж арганізацыямі.Канкурэнцыя – здаровая зьява. У канкурэнтнай барацьбе лепш выяўляюцца лепшыя якасьці арганізацыі, якая ідзе правільным шляхам.

    Утварэньне Згуртаваньня Беларускай Моладзі Амерыкі адбылося на пачатку 2006 году. Мы ў сваіх дзеяннях вырашылі абапірацца на досьвед нашых папярэднікаў, каб падтрымліваць нябачную сувязь паміж пакаленьнямі, каб праца нашых дзядоў не здавалася непатрэбнай і памерлай. З гэтых пазіцыяў была узята назва ранейшае моладзевай арганізацыі ЗБМА, кадры якой потым папаўнялі БАЗА ці адначасова былі сябрамі БАЗА.

    БАЗА бала адным з ініцыятараў правядзеньня 28 студзеня 2006 года сустрэчы з мэтай абмеркаваць сітуацыю з моладдзю ў ЗША. У далейшым ўся праца праводзілася выключна ініцыятыўнай моладдзю.Большасьць сябраў нашае арганізацыі адначасова зьяўляюцца сябрамі БАЗА.Свая арганізацыя дазваляе моладзі больш аператыўна вырашаць узьнікаючыя пытаньні самастойна. Мы цалкам самастойны ў сваіх рашэньнях, як арганізацыя.Аднак трэба адзначыць што у жыцці БАЗА мы прымаем актыўны ўдзел, бо яна нашая старэйшая арганізацыя( Добры прыклад найбольш моцныя партыі Беларусі, якія маюць самастойныя моладзевыя арганізацыі. Цікавы прыклад Моладзевы Хрысьціянскі Сацыяльны саюз. Калі партыя Хрысьціянскі Сацыяльны Саюз спыніла сваё існаваньне на Беларусі ў сяр.1990 , то МХСС існуе нават зараз і пераўтварыўся ў моладзевую арганізацыю партыі АГП)

    ЗБМА мае свой Статут мэтай якога было фармалізаваць прыняцьцё рашэньняў і аблегчыць вырашэньне магчымых непаразуменьняў ці розных пазіцыяў. У спрэчных сітуацыях мы зьвяртаемся да Статуту.

    Для кіраваньне арганізацыяй выбрана Рада на чале са Старшыней.

    Вырашэньне справаў і плянаваньне мы ажыццяўляем пасьля абмеркаваньня і галасаваньня з прыцягненьням максімальнай колькасьці удзельнікаў як сябраў арганізацыі (з правам голасу) так і жадаючых.Справы арганізацыі не вырашаюцца кулуарна, аб узьнятых пытаньнях і сустрэчах інфармуе сайт. Німа закрытых і незразумелых бакоў нашай дзейнасьць, пра ўсё можна спытаць. Даступнасьць інфармацыі гарантуе і дэкляруе Статут.

    Пытаньні супрацы абмяркоўваліся на паседжаньнях ЗБМА, але розныя падыходы да вырашэньня праблемаў ( глядзець абзац вышэй) не дазволілі пакуль наладзіць супрацу.

    ЗБМА наладзіла супрацоўніцтва з найбольш аўтарытэтнымі арганізацыямі ЗША, неаднаразава ладзіла з імі супольныя культурныя і палітычныя мерапрыемствы.Гадавая справаздача аб дзейнасьці ЗБМА зьявіцца ў студзеньскім нумары газэты “Беларус”.