ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗІ Ў АМЭРЫЦЫ (ЗБМА)

МАЛАДЗЁВАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ

  • Галоўная
  • Пра нас
  • Пра БАЗа
  • Відэа
  • Фотаздымкі
  • Форум
  • Гасьцёўня
  • Спасылкі
  • Кантакт
  • Нашы банэры
  • Рассылка




  • Статут Беларуска- Амэрыканскага Задзіночаньня, Інк.



    Частка Першая- Канстытуцыя.
    Частка Другая- Устаў.


    Канстытуцыя й уставы Беларуска- амэрыканскага задзіночаньня, інкарпараванага паводля зьменаў, зацьверджаных 10-ым Кангрэсам БАЗА 1-га чэрвеня 1963 году ў Брукліне



    Канстытуцыя


    Уступ

    Мы, Беларусы Амэрыкі, карыстаючы з дэмакратычных правоў і свабодаў Амэрыканскае Канстытуцыі і маючы на ўвеце ахову, разьвіцьцё й пераказаньне нашых спрадвечных нацыянальных традыцыяў, мовы й звычаяў, а таксама справу дапамогі Беларускаму Народу ў ягоным змаганьні за вызваленьне зь няволі й жорсткага ўціску вялікадзяржаўнае камуністычнае Масквы, гэтае канстытуцыяй Беларуска- Амэрыканскага Задзіночаньня ўстанаўляе:

    Артыкул 1- назоў, тэрыторыя й характар арганізацыі

    1. Назоў: Назоў арганізацыі- Беларуска- Амэрыканскае Задзіночаньне, Інкарпараванае, у далейшым абазначанае ініцыяламі: БАЗА.

    2. Тэрыторыя: Сваёю дзейнасьцяй БАЗА можа абыймаць усю тэрыторыю Злучаных Штатаў Амэрыкі.

    3. Сядзіба: Сядзібай Галоўнае Управы ёсьць Ню- Ёрк, штат Ню- Ёрк.

    4. Характар: БАЗА ёсьць грамадзка- асьветнаю й дабрадзейнаю, але непрыбытковаю й непартыйнаю арганізацыяй.

    Артыкул 2- Мэты й заданьні

    5. Галаўнейшыя заданьні БАЗА:
    a. Ажыцяўляць ідэі ўстаноўленыя гэтай канстытуцыяй.
    b. Падтрымліваць і пашыраць ідэалы Канстытуцыі Злучаных Штатаў Амэрыкі, прынцыпы справядлівасьці, свабоды й дэмакратыі.
    c. Разьвіваць зацікаўленьне і заахвочваць сяброў да вывучаньня беларускае й культураў.
    d. Дабраахвотна дапамагаць сваім сябрам ды іх сем'ям у патрэбе.
    e. Набываць рухомую й нерухомую маёмасьць шляхам: ахвяраваньня, тэстамэнтовае запісі, пераказаньнем правоў ды іншымі легальнымі спосабамі для выконваньня сваіх карпаратыўных мэтаў і заданьняў.
    f. Практыкаваць і пашыраць талеранцыю ды падтрымліваць прынцыпы сужыцьцё між людзьмі бяз розьніцы расы, рэлігіі ці сацыяльнага стану.
    g. Задзіночваць Беларусаў расьцярушаных па ўсёй краіне для ўзаемнае дапамогі ў грамадзкай, дабрадзейнай і асьветнай працы.

    Артыкул 3- Сябры

    6. a. Сябрамі БАЗА могуць быць асобы беларускага паходжаньня ці зьвязаныя сцаяцтвам зь Беларусамі, бяз розьніцы груповае прынадлежнасьці, пачынаючы ад веку 18 год.
    b. Ня могуць быць сябрамі БАЗА асобы, зьвязаныя з камуністычнымі ці іншымі кансьпірацыйнымі арганізацыямі.
    c. Усе сябры маюць роўныя й аднолькавыя правы й абавязкі да ўдзелу ў працы арганізацыі ды карыстаюцца актыўным і пасыўным правам пры выбарах кіраўнічых ворганаў арганізацыі, пад умоваю, што яны падпарадкоўваюцца гэтага статуту.
    d. Сябры, што парушаюць гэтую Канстытуцыю, статут БАЗА ці дзеюць на шкоду ЗША, наракаюцца на выдаленьне з БАЗА.

    Артыкул 4- Рада дырэктароў

    7. Правы й абавязкі: Рада Дырэктароў зьяўляецца галоўнаю ўладаю БАЗА і выконвае свае абавязкі згодна з гэтаю Канстытуцыяй ды пастановамі Кангрэсу. Яна можа рабіць усе захады, што служаць для дабра й росту арганізацыі.

    8. Дырэктароў выбірае Кангрэс тайным галасаваньнем у ліку ня менш 3-х і ня больш 9-ці 2-х год. Кангрэс пастанаўляе і аб функцыяў старшыні, заступніка старшыні, сакратара ды скарбніка.

    Артыкул 5- Урад

    9. Правы й абавязкі: Правы й абавязкі старшыні, заступніка старшыні, сакратара й скарбніка, ды іншых урадаўцаў Рады гэткага характару, што звычайна ўскладаюцца на ўрадаўцаў дабраахвотных арганізацыяў паводля вымаганьняў цывільных законаў ці прызначаюцца Кангрэсам БАЗА. Сябры ўраду выконваюць сваю дзейнасьць бясплатна й напрацягу 2-х гадовае кадэнцыі, ці да часу выбару іхных наступнікаў.

    Артыкул 6- Рэвізыйная камісія

    10. Для лепшага нагляду й кантролі за дзейнасьцяй кіравецтва арганізацыі, Кангрэс выбірае Рэвізыйную Камісію. Рэвізыйная Камісія можа кантраляваць дзейнасьць і фінансавую гаспадарку ўсёй арганізацыі ў кожным часе й найменш раз на год мусіць праверыць дзейнасьць Галоўнае Управы.

    Артыкул 7- Кангрэс

    11. Найвышэйшаю ўставадаўчаю ўладаю ёсьць Кангрэс, які складаецца з дэлегатаў і прадстаўнікоў ад арганізацыйных адзінак БАЗА.

    12. Звычайны Кангрэс. Звычайны Кангрэс склікаецца раз на два гады ў устаноўленым і тым самым тэрміне. На звычайным Кангрэсе заладжваюцца справы ў засягу важнасьці для ўсяе арганізацыі БАЗА, разглядаюцца й ацэньваюцца справаздачы ўступаючых органаў Галоўнае Ўправы й могуць разглядацца іншыя справы, калі яны належна прыгатаваныя.

    13. Надзвычайны Кангрэс. Надзвычайны Кангрэс можа быць скліканы, у патрэбе, Радаю Дырэктароў, Рэвізыйнаю Камісіяй, ці на пісьмовую заяву, падпісанаю адной пятай усіх выбраных на Кангрэс дэлегатаў.

    14. Кампэтэнцыя. Кангрэс мае права вырашаць кожную справу, датычную арганізацыі, якая не ўваходзіць у канфлікт з законам. Кангрэс можа папраўляць ці зьмяняць гэтую Канстытуцыю, а таксама Акт Інкарпарацыі (чартар).

    15. Кворум. Лік рэпрэзэнтантаў і дэлегатаў, прысутных на правамоцна скліканым Кангрэсе, складае кворум, здольны да праводжаньня працаў Кангрэсу.

    Артыкул 8- Арганізацыйная структура

    16. БАЗА складаецца зь неабмежаванага ліку арганізацыйных адзінак, аддзелаў і дэлегатураў. Кожная арганізацыйная адзінка выбірае свае мясцовыя кіраўнічыя ворганы й вядзе сваю карпаратыўную актыўнасьць у згодзе з гэтым статутам, правіламі й распараджэньнямі, устаноўленымі Радаю Дырэктароў, ды сваймі собскімі.

    Артыкул 9- Мова

    17. Гэтая Канстытуцыя выданая ў ангельскай і беларускай мовах. Абодва выданьні ўважаюцца за аднолькава аўтантычныя. У выпадку спрэчкі аб разыходжаньні тэксту, тэкст ангельскае мовы зьяўляецца канчатковым і абавязваючым аўтарытэтам.

    Артыкул 10- Зьмены

    18. Гэтая Канстытуцыя можа быць папраўленая, дапоўненая ці зьмененая на кожным Кангресе бальшынёю дзьвух трэціх галасоў усіх дэлегатаў, выбраных на Кангрэс і прысутных асабіста, ці правоў паўнамоцтва пад умоваю, што пастанова аб зьмене была прынятая папярэднім Кангрэсам.

    Артыкул 11- Уваход у сілу

    19. Гэтая Канстытуцыя ўваходзіць у сілу зараз- жа пасьля яе прыняцьця Кангрэсам, касуючы адначасна папярэднюю Канстытуцыю БАЗА.



    Подпіс Старшыня Кангрэсу
    Подпіс Віцэ- старшыня Кангрэсу
    Подпіс Сакратар Кангрэсу
    Подпіс Сакратар Кангрэсу

    Прынята на Кангрэсе БАЗА ў Брукліне, Ню- Ёрк, першага чэрвеня 1963 году.



    Устаў

    Артыкул 1- Сябры

    1. Кваліфікацыя: Сябрамі Беларуска- Амэрыканскага Задзіночаньня , Інкарпараванага, (далей абазначанага ў скароце БАЗА) могуць быць асобы беларускага паходжаньня ці зьвязаныя сцаяцтвам зь Беларусамі, бяз розьніцы груповае прынадлежнасьці, пачынаючы ад веку 18 год. Асоба, якая жадае ўступіць у БАЗА, павінна падацьь пісьмовую заяву ў найбліжэйшы аддзел ці дэлегатуру БАЗА. Калі-ж кандыдаты жывуць далёка ад месца знаходжаньня аддзелу ці дэлегатуры, яны могуць падаць заяву непасрэдна ў Галоўную Ўправу БАЗА. Апрача паданьня заявы, кандыдаты падпісваюць дэклярацыю дабравольнага надпарадкаваньня сябра БАЗА.

    2. Абавязкі: Сябры БАЗА абавязаны плаціць сяброўскія складкі, а таксама рабіць іншыя грашовыя ўклады, устаноўленыя Кангресам БАЗА, ды выконваць абавязкі, ускладзеныя на іх кіруючымі дзейнікамі БАЗА. На пісьмовую заяву, ад сяброўскіх складак могуць быць звольненыя сябры, хто не працуюць.

    3. Вылучэньне: Сябра, што дзеіць на шкоду БАЗА або ЗША, наракаецца на вылучэньне з БАЗА. Сябра, вылучаны ўправаю аддзелу, мае права адклікацца да агульнага сходу аддзелу. Пастанова агульнага сходу ёсьць канчатковая. Сябра, вылучаны Галоўнай Управай, можа адклікацца да Кангрэсу БАЗА.

    Артыкул 2- Галоўная Ўправа

    1. Склад: Кіраўніцтва ўсяе дзейнасьці БАЗА канцэнтруецца ў Галоўнай Ўправе, якая складаецца з Рады Дырэктароў і Ўправы БАЗА.

    2. становішчаў: Раду Дырэктароў у колькасьці 9-х асобаў выбірае Кангрэс БАЗА. Дырэктары не атрымоўваюць зарплаты за сваю працу і спаўняюць свае абавязкі на працягу двух год, або да часу выбару іхных наступнікаў. Падчас выбараў устанаўляецца, хто з Дырэктароў увойдзе ў Управу/ Урад/ БАЗА й займе становішча старшыні, заступніка старшыні, сакратара й скарбніка.

    Артыкул 3- Рада Дырэктароў

    1. Засяг улады: Рада Дырэктароў ёсьць выканальным ворганам БАЗА. Яна стаіць на старожы статуту й пастановаў Кангрэсу БАЗА. У часе паміж Кангрэсамі Рада Дырэктароў ёсьць найвышэйшым аўтарытэтам БАЗА й кіруе ўсім унутраным жыцьцём арганізацыі ды надае кірунак дзеля ўтрымоўваньня сувязі зь іншымі арганізацыямі.

    2. Дзейнасьць:
    a. Рада Дырэктароў выступае перад цывільнымі й судовымі ўладамі ад імя БАЗА ў абароне ці хадайніцтве ў справах БАЗА.
    b. Падпісвае ў іменьні БАЗА ўмовы, кантракты, дагаворы, акты кыплі й продажу нярухомай маёмасьці.
    c. Вырашае ў справах прыйманьня запісаў, й іншых актаў, зробленых на ймя БАЗА, а ў выпадку прыняцьця, адмініструе маёмасьцяй ці капіталамі паводле волі ахвярадаўцы ці тэстатара.
    d. Дае арганізацыйныя граматы- дазволы -закладаным ўдзелам і дэлегатурам (гл. Артыкул 9, Пар. 1) і таксама вырашае аб ліквідацыі дэлегатураў і аддзелаў, няздольных да жыцьця.
    e. Вырашае аб прыняцьці незачартараваных беларускіх арганізацыяў, на правох , над юрысдыкцыю БАЗА (гл. Артыкул 11).
    f. Рада Дырэктароў можа вырашыць кожную іншую ўзьніклую справу не прадугледжана Статутам БАЗА й не належыцьь да вылучнай канпетэнцыі Кангрэсу. У гэткіх выпадках Рада Дырэктатоў вырашае справу паводля дзяржаўных законаў і ў духу Статуту БАЗА.
    g. Рада Дырэктароў можа разьдзяляць паміж сябрамі Рады выконваньне розных заданьняў на час усяе кадэнцыі, ці часова.

    3. Паседжаньні: Рада Дырэктароў можа ўстанаўляць і зьмяняць час і месца сваіх паседжаньняў. Старшыня Рады склікае паседжаньні, укладае праекты павесткаў дня й кіруе паседжаньнямі. Для правамоцасьці пастановаў Рады Дырэктароў звычайная галасоў пры дзьвух трэйціх кворуму ўсяе Рады.

    4. Выбыцьцё: У выпадку выбыцьця Дырэктару з Рады, ягоныя функцыі выконвае іншы Дырэктар, аж да бліжэйшага Кангрэсу.

    5. Дырэктар можа быць ў выконваньні сваіх абавязкаў аднагалоснай пастановай рэнты сяброў Рады, а зусім зьняты на становішча ізноў- толькі Кангрэсам.

    Артыкул 4- Урад

    1. Склад: Выбраныя Кангрэсам паміж Дырэктароў: старшыня, заступнік старшыні, сакратар і скарбнік твораць Урад Галоўнай Управы і выконваюць свае функцыі напрацягу двух год, або да часу выбару іхных наступнікаў.

    2. Упраўленьні й абавязкі старшыні:
    a. Старшыня павінен рэпрэзэнтаваць арганізацыю перад уладамі й установамі, ды іншымі арганізацыі.
    b. Падпісваць ад імя БАЗА ўсе ўрадавыя дакумэнты, апрабаваныя папярэдня Радай Дырэктароў.
    c. Уводзіць у жыццё пастановы, прынятыя Кангрэсам. д. Даваць заданьні й каардынаваць дзейнасьць сваіх супрацоўнікаў, ды наглядаць за незалежным іх выкананьнем.
    d. Даводзіць да ведама аддзелаў пастановы Галоўнае Ўправы аб ім заданьнях і сваечасова спаганяць справаздачы аб дзейнасьці Аддзелаў.
    e. Прыймаць і прадстаўляць да разгляду Галоўнае Ўправы просьбы й скаргі ў другой інстанцыі ад сяброў БАЗА, незадаволеных вырашэньнем дзейнікаў Аддзелу.
    f. Склікаць звычайны Кангрэс сваечасна, а надзвычайны так, як гэта урэгулявана артыкулам 7-м гэтых уставаў.
    g. Здаваць справаздачы перад Кангрэсам са сваёй праробленай працы й дзейнасьці БАЗЫ ў цэлым. і. Наглядаць і кіраваць справаводства канцылярыі, спраўджаць і ацэньваць мэтазгоднасьць выдаткаў, зробленых сябрамі Ўраду пры выконваньні сваіх абавязкаў. Старшыня можа й сам рабіць выдаткі на аплачваньне бягучых рахункаў ці надзвычайных выплатаў, але ў межах, ўстаноўленых на гэта Радаю Дырэктароў.
    h. Пры вырашэньні справаў на паседжаньні Ўправы, старшыня мае вырашальны голас, у тым значаньні, што ён не галасуе разам зь сябрамі Ўправы, а толькі тады падае свой голас, калі трэба разьвязаць паўсталы вузел пры роўнай колькасьці галасоў за і супраць вырашанае справы.
    i. У працы ў часе паміж паседжаньнямі, старшыня ня можа ўхіліць ці адкінуць прапанову або пратэст навет аднаго сябры Ўраду. У гэткіх выпадках старшыня мусіць давесьці справу да ведама большай колькасьці сяброў і тады вырашыць гэтую справу бальшынёю галасоў.

    3. Функцыі Заступніка Старшыні. Пры нармальных умовах, заступнік старшыні выконвае тыя функцыі й заданьні, якія старшыня яму вызначае. У выпадку няздольнасьці старшыні выконваюць свае функцыі й абавязкі з прычыны цяжкое хваробы ці даўжэйшага вываду і, наагул, даўжэйшае адсутнасьці, заступнік становішча старшыні з усімі ўпраўненьнямі й абавязкамі.

    4. Абавязкі сакратара.
    a. Залагоджваць усю перапіску, зьвязаную з ягоным становішчам.
    b. Весьці кнігі пратаколаў і пастановаў з паседжаньняў Рады Дырэктароў і Ўраду.
    c. Парадкаваць і падшываць урадавыя паперы ды весьці каляндар тэрміновых справаў. Сачыць за сваечасным іхным
    d. Трымаць у належным парадку архіў Ўправы.
    e. усе справы, што яму даручае старшыня.

    5. Заданьні скарбніка.
    a. Скарбнік вядзе ўлік прыбыткаў і выдаткаў і перахоўвае грошы ў банку, вызначаным на гэта Радай Дырэктароў.
    b. Выстаўляе квіты на паступаючыя грошы й аплачвае рахункі, апрабаваныя Ўрадам.
    c. Вядзе кнігі: бухгальтэрныя, інвэнтарныя, сяброўскіх складак, што перасылаюцца з Аддзелаў, Дэлегатураў і паасобных сяброў, што не належаць да Аддзелаў.
    d. Складае гадавыя справаздачы падатковым уладам і што два гады- справаздачы перад Кангрэсам БАЗА.
    e. Выконвае таксама іншыя заданьні, прызначаныя яму старшынём.

    Артыкул 5- Рэвізыйная камісія

    1. Паўнамоцтвы, склад:
    a. Пры Галоўнай Управе, аднак незалежна ад яе, існуе важны ворган БАЗА- Рэвізыйная Камісія.
    b. Рэвізыйная Камісія ў складзе трох асобаў выбіраецца Кангрэсам БАЗА на кадэнцыю двух год. Рэвізыйнай Камісіі Кангрэс надае надзвычайныя паўнамоцтвы, а гэта: быць вачамі і Кангрэсу ў часе паміж Кангрэсамі, праводзіць інспэкцыю арганізацыйнай, гаспадарчай, канцылярнай і фінансавай дзейнасьці ўсяе арганізацыі Галоўнае Ўправа

    2. Справаздачы: Рэвізыйная Камісія запісвае свае спасьцярогі, досьледы й высказы ў пратакол і складае справаздачы зь іх на бліжэйшай чароднай сэсіі Кангрэсу.

    3. Скліканьне Кангрэсу: У сьпешных і важных выпадках, Рэвізыйная Камісія можа самастойна склікаць Надзвычайны Кангрэс для парушэньняў і прыняцьця мераў спагону.

    4. Час праверак: Рэвізыйная Камісія можа праводзіць рэвізію ў кажным часе, навет без папярэджаньня, і столькі разоў, колькі будзе ўважаць за патрэбнае. Рэвізыйная Камісія пры Галоўнай Управе можа праводзіць рэвізію ў усіх Аддзелах і Дэлегатурах БАЗА, і абавязаная зрабіць поўную праверку Галоўнае Ўправы прынамся раз на год.

    Артыкул 6- Кангрэс

    1. Тэрмін: Звычайны Кангрэс склікаецца старшынём Галоўнае Ўправы ў канцы месяцу травеню ў месцы, вызначаным папярэднім Кангрэсам або выбраны Радаю Дырэктароў.

    2. Спосаб скліканьня: Галоўная Ўправа рассылае ў Аддзелы й Дэлегатуры паведамленьні аб тэрміне й месцы Кангрэсу з такім разьлікам, каб Аддзелы мелі прынамся два тыдні часу для належнай падрыхтоўкі да Кангрэсу, а гэта- скліканьня агульных перадкангрэсавых сходаў, азнаймленьне з праграмай Кангрэсу, апрацаваньне собскіх прапановаў, падбору й выбару дэлегатаў на Кангрэс і кандытаў у Раду Дырэктароў ды Ўрад БАЗА.

    3. Павестка Дня: Праэкт парадку дня Кангрэсу ўкладае Галоўная Ўправа, але канчальны й абавязваючы парадак дня ўстанаўліваюць й зацьвярджаюць дэлегаты на Кангрэсе захаваньнем агульна-абавязваючых правілаў. Справы, пачатыя, але не закончаныя папярэднім Кангрэсам, стаўляюцца перад усімі іншымі справамі. Справаздачы ўступаючых сяброў Ўправы й перавыбары складу Ўправы адбываюцца пасьля усіх новых справаў, прадугледжаных на разгляд Кангрэсам. Справаздачы з Аддзелаў і Дэлегатураў, важныя для ўсяе арганізацыі БАЗА, складае Галоўная Ўправа, а не прадстаўнікі Аддзелаў ці Дэлегатураў.

    4. Прэзыдыюм Кангрэсу: Прэзыдыюм Кангрэсу выбіраецца спасярод дэлегатаў у складзе: старшыні, заступніка старшыні й двух сакратароў.

    5. Старшыня Кангрэсу: Старшыня вядзе Кангрэс згодна з прынятым парадкам дня й стаіць на стражы роўнаўпраў дэлегатаў, волі бальшыні й права мяншыні да выказаньня свайго становішча. Старшыня сочыць за справядлівым прыдзелам слова, з тым, каб адны ўдзельнікі не выступалі па колькі раз у тэй самай справе, тады як іншыя, хто хочуць узяць слова ня маюць магчымасьці выказацца хоць раз. Старшыня, як правіла, не выстаўляе прапановаў і не бярэ ўдзелу ў дыскусіі. У выпадку, калі старшыня пачуваецца да абавязку ўлучыцца ў дыскусію, ці падаць сваю прапанову, дык мусіць перад кажным такім выступленьнем перадаць старшынства іншаму сябру Прэзыдыюму і заставацца на правох звычайнага ўдзельніку Кангрэсу аж да канчальнага заладжаньня паручанай ім справы. У часе вядзеньня Кангрэсу, старшыня стаіць панад груповымі ці партыйнымі інтарэсамі, і ставіцца зусім аднолькава да бакоў, хто дыскутуюць. Старшыня, які вядзе Кангрэс неаб'ектыўна, наражаецца на вотум недаверу.

    6. Заступнікі старшыні: Заступнік старшыні выконвае функцыі, даручаныя яму старшынём, а пераймае цалкам вядзеньне Кангрэсу, калі старшыня адлучаецца ад прэзыдыюма для падачы сваёй прапановы, удзелу ў дыскусіі ці выбывае з Прэзыдыюму зь якое іншае прычыны.

    7. Сакратары: Сакратары запісваюць пратакулярна ўвесь прабег Кангрэсу й разам з старшынём падпісваюць пратакол.

    8. Галасаваньне: Галасаваньне праводзіцца на Кангрэсе адкрыта. Аднак, калі хоць адзін сябра Кангрэсу зажадае, каб галасаваньне на Кангрэсе было тайным, праводзіцца галасаваньне тайнае.

    9. Няважныя пастановы: У выпадку, калі-б пастанова Кангрэсу была-б у канфлікце з Правам ці Статутам БАЗА, дык гэткая пастанова ня мае моцы й уважаецца за няпрынятую й няіснуючую.

    Артыкул 7- Надзвычайны Кангрэс

    1. Скліканьне: Старшыня Ўраду можа склікаць надзвычайны Кангрэс і з собскае ініцыятывы, на пастанову Рады Дырэктароў, на прапанову Рэвізыйнай Камісіі. Надзвычайны Кангрэс мусіць быць скліканы не пазьней, як праз месяц ад даты атрыманага пісьмовага патрабаваньня, падпісанага адной пятай 1/5 усіх дэлегатаў, выбраных на апошні Кангрэс.

    2. Паведамленьне: Паведамленьне аб надзвычайным Кангрэсе павінна быць атрымана ў Аддзелах і Дэлегатурах не пазьней, як за два тыдні, і не раней, як за месяц да даты надзвычайнага Кангрэсу. У паведамленьні мусіць быць паданая прычына скліканьня й парадак дня надзвычайнага Кангрэсу. Надзвычайны Кангрэс ня можа разглядаць справы, якія ня былі паданыя ў павестцы дня й ня былі прычынай скліканьня надзвычайнага Кангрэсу.

    Артыкул 8- Дэлегаты

    1. Выбар: Кожны Аддзел выбірае на агульным перад- кангрэсавым сходзе аднаго дэлегата на кожных пяць сяброў. Апошняя таксама аднаго дэлегата. Кажная Дэлегатура мае права толькі да аднаго голасу на Кангрэсе.

    2. Тэрмін кандыдатаў: Дэлегаты, выбраныя на звычайны Кангрэс, захоўваюць свае мандаты напрацягу 2-х год і маюць права браць удзел у ўсіх надзвычайных Кангрэсах, калі б склікаліся ў часе іхнае двухгадовае кадэнцыі.

    3. Міжкангрэсавая дзейнасць: У міжкагрэсавым часе, дэлегаты ўтрымліваюць жывую лучнасць і з сваймі выбаршчыкамі і ў патрэбе могуць дамагацца скліканьня надзвычайнага Кангрэсу (гл. Артыкул 7, 1).

    4. Заступніцтва: Дэлегаты ня могчыя прыбыць на Кангрэс, маюць права перадаваць свой голас іншым дэлегатам, даючы ім пісьмовае ьна гэта ўпаважненьне.

    5. Рэпрэзэнтанты: Рэпрэзэнтантамі, або дэлегатамі з ураду, а правам голасу, зьяўляюцца сябры Галоўнае Ўправы БАЗА, Рэвізыйнай Камісіі пры Галоўнай Управе й старшыні Аддзелаў.

    Артыкул 9- Аддзелы

    1. Закладаньне: Аддзел БАЗА можа быць арганізаваны на заяву сяброў БАЗА, хто жывуць у нейкай адной мясцовасьці. Аддзел можа быць арганізаваны і зь ініцыятывы Галоўнае Ўправы або з прычыны разросту Дэлегатуры да памераў Аддзелу. У кожным з гэтых трох выпадкаў паўстаньне новага Аддзелу арганізацыйнае граматы- дазволу ад Галоўнае Ўправы БАЗА.

    2. Рэглямэнтацыя: Нормамі, што рэгулююць дзейнасьць і жыцьцё Аддзелаўь ёсьць: Статут БАЗА, пастановы Кангрэсаў, інструкцыі й распараджэньні Галоўнае Ўправы, пастановы й, прынятыя на агульных шодах Аддзелаў, якія не пярэчаць Статуту БАЗА.

    3. Засяг дзейнасьці: Аддзел, у залежнасьці ад свае вялічыні(ліку сяброў), наяўнасьці кваліфікаваных ды актыўных сяброў, можа шырока разбудоўваць сваю арганізацыйную структуру. Ён можа мець рознага тыпу ўладжаньні, а таксама нярухомую маёмасьць для праводжаньня нацыянальнай і культурна- грамадзкай працы. Пры пашырэньні засягу свае дзейнасьці, Аддзел можа павялічваць і склад кіруючых ворганаў Аддзелу.

    4. Агульны сход: Найвышэйшым мясцовым кіраўнічым дзейнікам Аддзелу зьяўляецца агульны шод Аддзелу. Звычайны справаздачна- перавыбарны агульны сход Аддзелу склікаецца штогод у тэрміне, прынятым да стана. Працэдура скліканьня, спосаб і парадак укладаньня павесткі дня, сыстэма галасаваньня, захаваньне й паводзіны старшыні сходу ды іншыя гэткія справы- рэгулююцца Канстытуцыяй, Арт.7 і Ўставам, Арт. 6 ва ўсіх выпадках, дзе іх можна

    5. Надзвычайны шод: Пры скліканьні надзвычайнага сходу прынцыпы Ўставу, Арт.7, з гэтай розьніцай, што старшыня Аддзелу мусіць склікаць надзвычайны шод на запатрабаваньне прынамся адной пятай 1/5 паўнапраўных сяброў Аддзелу напрацягу двух тыдняў. Аднак, калі-б старшыня тэндэцыйна пазьніўся і з скліканьнем сходу, дык зацікаўленыя могуць самі склікаць надзвычайны сход даступнымі спосабамі. Надзвычайны шод, скліканы самымі сябрамі Аддзелу, ёсьць правамоцным, незалежна ад колькасьці сабраных подпісаў за заяве, паданай старшыні, калі колькасьць прыбылых на сход адказвае абавязваючаму кворум- звычайнай бальшыні сяброў Аддзелу.

    6. Кворум: Звычайная бальшыня агульнага ліку поўьнапраўных сяброў Аддзелу, прысутная асабіста на агульным сходзе, састаўляе кворум здольнае да правамоцнай працы сходу. У кожнай стадыі правядзеньня сходу, асабліва перад галасаваньнем, што датычыць важнейшых справаў і падчас перавыбараў Управы Аддзелу, кворум можа быць яшчэ раз правераны. Ад мамэнту сьцьверджаньня нястачы кворуму на залі, шод ня можа быць адно адложаны на іншы тэрмін. Пры адсутнасьці кворуму, прысутныя на залі ўдзельнікі, могуць абмяркоўваць справы падрыхтоўчага характару, што не вымагаюць пастановаў.

    7. галасаваньне: На запатрабаваньне аднае дзясятае 1/10 часткі прысутных, галасаваньне павінна адбыцца іменна з упісаньнем у пратакол за якую прапанову галасаваў кожны сябра сходу.

    8. Кампэтэнцыя: Да кампэтэнцыі агульнага сходу належыць:
    a. Прыйманьне й зацьверджаньне сыстэмы правіл, інструкцыяў для парадку Аддзелу ўзгодна са Статутам БАЗА.
    b. Выносіць пастановы да здабываньня сродкаў на патрэбы Аддзелу праз , падпісныя лісты, ладжаньне імпрэзаў.
    c. Вырашэньне справаў куплі ці пабудовы нярухомай маёмасьці, зацьверджаньне плянаў і капітальнага рэмонту.
    d. Разгляд дзейнасьці ўправы Аддзелу і камісіяў Аддзелу з прызнаньнем ці адмовай , ды перавыбары ворганаў Аддзелу.
    e. Разгляд і зацьверджаньне гадавога бюджэту Аддзелу.
    f. Пакліканьне да адказнасьці сяброў управы Аддзелу за сьведамае злоўжываньне імі займанага становішча
    g. Вырашэньне ў усіх справах, што датычаць Аддзелу, якія не ўваходзяць у вылучную кампэтэнцыю Галоўнай Управы й не ўрэгуляваныя інакш гэтым Статутам.

    9. Управа Аддзелу: Управа Аддзелу складаецца з старшыні, заступніка старшыні, сакратара, скарбніка ды іншых урадаўцаў, пакліканых да выконваньня працы ў розных рэфэратах Аддзелу.

    10. Рэвізыйная Камісія: Для кантраляваньня ўправы Аддзелу й розных рэфэратаў, арганізаваных пры Аддзеле, агульны сход Аддзелу выбірае Рэвізыйную Камісію з трох сяброў.

    11. Кадэнцыя: Сябры ўправы Аддзелу й Рэвізыйная Камісія выбіраюцца на кадэнцыю аднаго году й поўняцьь свае функцыі бясплатна. Функцыі, якія паводля назову ці характару дзейнасьці падыходзяць пад функцыі Галоўнай Управы, рэгулююцца правіламі Галоўнай Управы ва ўсіх выпадках, дае па аналёгіі й лёгіцы правілы гэтыя могуць мець

    12. Каардынацыя: Управа Аддзелу павінна трымаць сталую лучнасьць з Галоўнай Управай дзеля каардынаваньня сваіх намераў у важнейшых справах жыцьця Аддзелу, перад навязваньнем сувязяў зьь іншанацыянальнымі ці амэрыканскімі арганізацыямі, перад плянаваньнем свайго ўдзелу ў міжнацыянальных выступленьнях, мітынгах, дэманстрацыях і ўсіх іншых выпадках, што маюць значэньне для арганізацыі БАЗА.

    Артыкул 10- Дэлегатуры

    Закладаньне, кіравецтва: Дэлегатура БАЗА можа быць закладзеная ў мясцовасьці, дзе жыве прынамся пяць сяброў БАЗА. Дзеля сваіх малых памераў, Дэлегатура ня мае поўнай арганізацыйнай структуры й кіруецца ворганам, выбраным сябрамі, ці вызначаным Галоўнай Упрабай. Дэлегатуры праводзяць сваю дзейнасьць поводля Статуту БАЗА ды інструкцыяў і распараджаньняў Галоўнае Ўправы. Дэлегатуры зьяўляюцца пераходнай ступеняй да паўстаньня Аддзелу, якім яны могуць стацца, дасягнуўшы памеры, для заснаваньня Аддзелу.

    Артыкул 11- Афіліяваныя Арганізацыі

    Самастойныя беларускія арганізацыі, што ня маюць собскага рэгістрацыйнага акту(чартару) і жадаюць далучыцца да БАЗА на правох афіліяванай араганізацыі, з захаваньнем свае аўтаноміі. Засяг узаемных упраўненьняў і абавязкаў абодвух бакоў устанаўляецца адмысловым актам- дагаворам.

    Артыкул 12- Парлямянтарнае права

    У галіне парлямантарнага права, правілы Робэрта ўважаюцца за канчаткавы й вырашальны аўтарытэт у ва ўсіх спрэчных выпадках, за заняткам справаў, урэгуляваных гэтым Статутам паіншаму. Правілы Рабэрта абавязваюць на ўсіх арганізацыйных ступенях БАЗА, дзе толькі яны могуць мець.

    Артыкул 13- Мова

    Гэты Ўстаў выданы ў беларускай і ангельскай мовах. Абодва тэксты ўважаюцца за аднолькава аўтэктычныя. У выпадку спрэчкі аб разыходжаньні тэкстаў, тэкст у ангельскай мове зьяўляецца канчаткавым і абавязваючым аўтарытэтам.

    Артыкул 14- Змены ў уставе

    Гэты Ўстаў можа быць зменены на кожным Кангрэсе БАЗА простай бальшынёй галасоў, пры ўмове, што поўны тэкст прапанаваных зменаў быў уключаны ў паведамленьні аб Кангрэсе, і што прапанаваныя зьмены былі прынятыя на папярэднім Кангрэсе.

    Артыкул 15

    Гэты Ўстаў зьяўляецца правамоцным пасля прыняцьця яго на Кангрэсе. Тады ўсе папярэднія правілы зьяўляюцца няважнымі.



    Прынята на Кангрэсе Задзіночаньня, які праводзіўся ў Брукліне, Ню Ёрк 1-га чэрвеня 1963-га году.

    Аб гэтым сведчаць нашыя подпісы:

    Антон Адамовіч, Старшыня Кангрэсу
    Станіслаў Станкевіч, Віцэ Старшыня
    Язэп Сазьюць, Сакратар
    Браніслаў Даніловіч, Сакратар